Rediscover the roots of regions

ENI-LLB 1-108 «Павышэнне канкурэнтаздольнасці і ўстойлівасці турызма ў сферы культуры, садзейнічанне захаванню, даступнасці і развіццю нематэрыяльнай культурнай і гістарычнай спадчыны ў Латвіі, Літве і Беларусі»

Rediscover the roots of regions

Назва і нумар праекта№ ENI-LLB 1-108 «Павышэнне канкурэнтаздольнасці і ўстойлівасці турызма ў сферы культуры, садзейнічанне захаванню, даступнасці і развіццю нематэрыяльнай культурнай і гістарычнай спадчыны ў Латвіі, Літве і Беларусі»
Акронім (кароткая назва праекта)Rediscover the roots of regions
Назва і мэта ПраграмыПраграма трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь у межах Еўрапейскага інструмента суседства на 2014-2020 гг. Для Праграмы вызначана наступная стратэгічная мэта: умацаванне адносін, павелічэнне магчымасцяў і абмен досведам паміж людзьмі і арганізацыямі з Латвіі, Літвы і Беларусі шляхам ажыццяўлення сумесных праектаў, накіраваных на павышэнне агульнай якасці жыцця ў памежных рэгіёнах.
Перыяд рэалізацыі праекта14.05.2019-13.05.2021 (24 месяцы)
Мэта праектаПраект накіраваны на садзейнічанне захаванню, даступнасці і развіццю нематэрыяльнай культуры і мясцовай гісторыі шляхам павышэння канкурэнтаздольнасці ўстойлівага культурнага турызма ў Латвіі, Літве і Беларусі.
Коратка аб праекцеПраект сфакусаваны на нематэрыяльнай культурнай спадчыне. Сумесная праца партнёраў павінна спрыяць захаванню спадчыны, пашырэнню яе даступнасці і развіццю выкарыстання для павышэння канкурэнтаздольнасці ўстойлівага культурнага турызма. Чаканыя вынікі: павелічэнне колькасці турыстаў, забеспячэнне больш ўстойлівага эфектыўнага выкарыстання актываў, павышэнне культурнай жыццяздольнасці, прывабнасці, узмацненне рэгіянальнай ідэнтычнасці. Багатая спадчына павінна быць прэзентавана з выкарыстаннем сучасных метадаў і тэхналогій. У рамках рэалізацыі Праекта будуць створаны 9 інтэрактыўныя экспазіцыі (3D-экспазіцыі, 3D-віртуальная рэальнасць), правядзенне мерапрыемстваў розных напрамкаў (5 майстар-класаў, 6 навучальных праграм па традыцыйнай культуры кожнага рэгіёна, 3 міжнародныя фестывалі). Усё гэта стане дзейсным транслятарам для будучых пакаленняў і пакажа падабенства і адрозненні нашых культур. Адным з мерапрыемстваў Праекта стане ўзаемадзеянне майстроў партнёраў з дызайнерамі партнёраў, накіраванае на папулярызацыю мясцовых прадуктаў больш канкурэнтаздольным спосабам. Пасля мэтавай ацэнкі патрэбаў будуць распрацаваны 3 сумесныя турыстычныя маршруты, якія праходзяць па тэрыторыях рэгіёнаў партнёраў праекта, у тым ліку маршруты рамеснага турызма, папулярызацыя па якіх будзе спрыяць вывучэнню нематэрыяльных аб'ектаў культурнай спадчыны, пашырэнню ўяўленняў аб знакамітых людзях, падзеях, звязаных з іх дзейнасцю.
Бюджэт праектаАгульны бюджэт праекта 1 031 590,97 EUR (2 425 786,17 BYN)
Уклад ЕС (90%) - 928 431,87 EUR (2 183 207,54 BYN)
ПартнёрыЗемгальскі рэгіён планавання (LV), www.zemgale.lv
Аддзел спорта і турызма Полацкага райвыканкама (BY), www.polotsk-turizm.соm
Адміністрацыя Вільнюскага раёна (LT), www.vrsa.lt
Самакіраванне Нератскага края (LV), www.neretasnovads.lv
Самакіраванне горада Екабпілс (LV), www.jekabpils.lv
Ракішскі краязнаўчы музей (LT), www.muziejusrokiskyje.lt
Контактная информацияАддзел спорта і турызма Полацкага райвыканкама
Тэл: + 375 214 743233
e-mail: polotsk-sport@tut.by

Гэты праект фінансуецца Праграмай трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь у рамках Еўрапейскага інструмента суседства на 2014-2020 гг.


Сайт Праграмы http://www.eni-cbc.eu/llb

Афіцыйны сайт ЕС http://www.europa.eu

Сайт EuropeAid http://ec.europa.eu/europeaid

Сайт Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі http://eeas.europa.eu/delegations/belarus_be

 

Дадзеная вэб-старонка была створана і падтрымліваецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Яе змест з’яўляецца выключнай адказнасцю Аддзела спорта і турызма Полацкага райвыканкама і не з’яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еурапейскага Саюза.

This project is funded by the European Union