Полацкі раён, в.Уладычына, д.80
+375 (29) 377 94 24
info@креница.бел
https://креница.бел
Сядзіба "Хутар ля Крэніцы" размяшчаецца ў самотным месцы на беразе возера ў 20 км. ад г.Полацка, дзе гасцінныя гаспадары заўсёды радыя прапанаваць гасцям выдатны адпачынак у нацыянальных традыцыях. На тэрыторыі аграсядзібы ёсць усё патрэбнае для гатавання юхі, шашлыкоў, і іншых страў на адкрытым агні. У нас вы можаце зняць хату на суткі, выхадныя ці святы. Для арэнды пададзены катэдж з трыма спальнямі, банкетнай залай з камінам. Таксама ёсць крытая альтанка ў двары на 40 чалавек. Аматары папару могуць папарыцца ў лазеньцы з венікамі і акунуцца ў купелю з ледзяной вадой. Сядзіба знаходзіцца на беразе возера, аточанага маляўнічымі сенажацямі. Тут можна пакупацца, парыбачыць, схадзіць па грыбы ці па ягады ў лес, адным словам, адпачыць душой і целам.