Утульная аграсядзіба «Белае возера» размясцілася паміж двух маляўнічых азёр. Госці сядзібы прыемна здзівяцца неапісальнай прыгажосці Белага і Чорнага азёр, а шлях да багатага лесу зойме ледзь менш за 10 хвілін. У сядзібе можа камфортна размясціцца да 8 чалавек.
У жылой хаце ёсць вялікая гасціная з камінам, тры госцевыя пакоі (адзін з якіх з асобным выйсцем на кухню і вуліцу), душавы пакой, санвузел, халодная і гарачая вада, пральная машына, сеціва, спадарожнікавае тэлебачанне. Гаспадары сядзібы з задавальненнем прыгатуюць для вас разнастайныя віды страў з натуральных прадуктаў. Для самастойнага гатавання ежы да вашых паслуг сучасная абсталяваная кухня (халадзільнік, газавая пліта, мікрахвалевая печка, поўны набор посуду і сталовых прылад, а таксама руская печка). На тэрыторыі сядзібы ёсць гарачая руская лазня з асобным выйсцем да возера. У летні перыяд заўсёды можна праехацца на лодцы. Магчымасць арганізацыі зімовага і летняга вуджэння, ёсць снасці. На беразе возера знаходзіцца ёмістая альтанка, да 30 чалавек, для правядзення розных імпрэз. Блізу хаты знаходзіцца аўтамабільнае стоішча.