Помнік літары Ў

 Полацк

Агульная інфармацыя

Помнік літары Ў, прысвечаны 22-й літары беларускага алфавіту. Размешчаны ў цэнтры горада, на праспекце Францыска Скарыны. Усталяваны ў верасні 2003 года. Помнік зроблены ў выглядзе вокладкі кнігі, на якой змешчаныя словы з літарай "Ў", а таксама цытата з верша Рыгора Барадуліна:»Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет". Аўтар помніка-Ігар Куржалаў.


Іншыя катэгорыі