Памятны знак «Полацк – геаграфічны цэнтр Еўропы» устаноўлены ў
2008 годзе. Аўтары памятнага знака-архітэктар Іван Баравік і скульптар
Аляксандр Прохараў. У падставе скульптурнай кампазіцыі знаходзіцца ружа вятроў
з пазначэннем бакоў света. На наступным узроўні паказана Паўночнае паўшар'е
зямлі. Тут разгорнута карта Еўропы, чый цэнтр і быў вызначаны. Сімвалічныя
дугі-мерыдыяны ўпрыгожаны гербавым адрозненнем Полацка-трохмачтавым караблікам,
які пераадолеў нямала перашкод на шляху з варагаў у грэкі. Геаграфічны цэнтр
Еўропы быў знойдзены з дапамогай сучасных камп'ютарных праграм беларускімі
навукоўцамі Аляксеем Саламонавым і Валерыем Аношкам. У выніку было ўстаноўлена,
што геаграфічны цэнтр Еўропы размяшчаецца ў 48 кіламетрах на паўднёвы-захад ад
Полацка, паблізу возера Шо. Расійскія навукоўцы пацвердзілі разлікі беларускіх
калегаў і згадзіліся з іх методыкай вызначэння межаў Старога Свету. Праўда, сам
памятны знак быў усталяваны ў Полацку, а не паблізу возера Шо.