Музей сярэднявечнага рыцарства

 Полацк

Кантактная інфармацыя

+375 29 834-55-66


Агульная інфармацыя

Гэта невялікі музей, які не адрозніваецца манументальнасцю , аднак жа здольны падарыць наведніку нямала цікавых і пазнавальных хвілін. Усяго тры пакоі з узорамі рыцарскай амуніцыі, прадметамі сярэднявечнага побыту — і, для самых адважных, прэзентавана экспазіцыя камеры катаванняў. Зрэшты, нават апошняя не навявае жаху, а проста расказвае як выкарыстоўваліся тыя ці іншыя прыстасаванні ў старажытныя, часам жорсткія часы.

Прадметы побыту, зброя, гарматы катаванняў (цэлы пакой катаванняў!) і адпаведны музычны акампанемент ператворыць кожнага ў сапраўднага рыцара ці сярэднявечную спадарычну. Толькі не палохайцеся, калі раптам перад Вамі з'явіцца адзін з князёў, паколькі анімацыйны суправод – пашыраная тут практыка.
Полацкі музей сярэднявечнага рыцарства гатоў прыадчыніць для Вас заслону гістарычных падзей і неразгаданых таямніц мінулых гадоў.


Іншыя катэгорыі