Сафійскі сабор належаў да нешматлікай групы пабудоў першай паловы XI ст. (Сафійскія саборы ў Кіеве і Ноўгарадзе, Спаса-Праабражэнскі сабор у Чарнігаве), якія стаялі каля вытокаў айчыннага дойлідства. Пабудаваныя ў перыяд найвышэйшага росквіту Полацкага княства пры Усяславе Брачыславічы, Сафія Полацкая стала самым старажытным каменным будынкам на тэрыторыі сучаснай Беларусі.