Кафэ «Раздолъ»

 Полацк

Рэжым працы

Штодня з 12:00 до 24:00

Кантактная інфармацыя

+375214460433
e-mail:
razdol2006@mail.ru
211400 г. Полацк вул. Л.Талстога, 15
http://
razdol.com


Агульная інфармацыя

Утульнае кафэ «Раздолъ», змесцаванае на тэрыторыі ніжняга замка каля ўнікальнага помніка вайсковай фартыфікацыі абарончага Вала Івана Грознага, запрашае ўсіх, хто жыве ў Полацку, і кахае свой горад, усіх гасцей горада пакаштаваць стравы хатняй кухні і прабавіць час у прыемнай і сяброўскай атмасферы. Кафе ў Полацку «Раздолъ» у даўнейшым стылі ў атачэнні ўнікальных рэчаў, прадметаў ужытку і хатняга побыту, якія маглі б распавесці шмат гісторый, калі б умелі казаць. Меню ўстановы пададзена ў лепшых традыцыях Славянскай кухні. У нас знойдзецца страва на кожны густ, для любага ўзросту і рацыёну.

Утульнае кафэ ў Полацку прапануе залу на 50 пасадкавых месцаў, якая заўсёды адчынена для правядзення бясед, вяселляў, дзелавых сустрэч, прэзентацый, імпрэз рознага фармату і проста «вячорак». Увесну, калі пачынае цяплець, мы адкрываем для наведнікаў летнюю тэрасу і невялікі ўтульны панадворак, дзе можна правесці прыемны вечар з любым чалавекам ці павесяліцца з сябрамі. Прыемная і неназойлівая фонавая музыка не даставіць Вам ніякіх нязручнасцяў, і не перашкодзіць камунікаванню, а ветлівы персанал абслужыць Вас на высокім узроўні.
Кафэ «Раздолъ» з задавальненнем прапануе Вам паслугі па  абслузе сняданкаў, абедаў і вячэр для экскурсійных груп.
     Наша кафэ змесцавана ў цэнтры горада і  непасрэднай блізкасці ад славутасцяў, што наведваюцца турыстамі: музей Ткацтва, помнік Еўфрасінні Полацкай.
     На Ваш выбар абеды могуць быць як стандартнымі комплексамі, гэтак і адмыслова згатаванымі для гасцей па індывідуальна складзеным меню.
 Заўсёды для Вас –  збалансаванае сілкаванне ў зручны для Вас час.  

Мы прапануем:
Адначасовая ёмістасць да 90 чалавек;
Летняя тэраса на 20 месцаў,сталкі на вуліцы на  25 месцаў.
Абслугоўванне ў любы час (раннія сняданкі, абеды, позныя вячэры);
Рэзерваванне месцаў на пэўны час;
Прыярытэтнае абслугоўванне;
Вольны пад'езд аўтобусаў;
Дармовае сілкаванне для суправоднікаў і кіроўцаў;
Гнуткія ўмовы супрацы;
Любая форма аплаты;
Індывідуальны падыход да кожнай турыстычнай групы.


Іншыя катэгорыі