Турыстычны комплекс уяўляе сабою бярвеністую двухпавярховую хату плошчай 280 кв. м. Усё зроблена ўручную – ад падмурка да даху. Мы прапануем гасцям: - Гасцініцу на 10 месцаў. -Утульнае кафэ на 25 пасадкавых месцаў. Кухня пацешыць гасцей: заўсёды да стала гатовы падаць свежую зеляніну, агародніну, шашлык і стэйк на костачцы, фірмавыя піражкі з мясам, тварагом і павідлам. - Руская лазня. - Альтанка з мангалам.