База адпачынку Duck lake

 Полацк

Кантактная інфармацыя

+375-29-895-18-23 www.ducklake.by


Агульная інфармацыя

База адпачынку Duck Lake размяшчаецца ў экалагічна чыстым месцы на беразе возера Суя. Duck Lake выдатна падыходзіць як для ціхага сямейнага, экалагічнага адпачынку, гэтак і для актыўнага баўлення часу і правядзення імпрэз і святаў. Пешыя і роварныя шпацыры, вуджэнне, дроўная лазня, гульні на вольным паветры, выдатная магчымасць для Скандынаўскай хадзьбы (Nordic Walking) і Трэйлранінг (Trail running) – што яшчэ трэба для паўнавартага аднаўлення і адпачынку ад мітусні мегаполісаў? Да паслуг гасцей 4 драўляныя дамы, падзеленыя на 2 незалежных нумары з асобнымі ўваходамі і прасторнымі тэрасамі. Для зручнасці гасцей у кожным нумары абсталявана паўнавартая кухня, два асобныя спальныя пакоі, ванны пакой і гасціная з печкай-камінам. Нумары абаграваюцца, што робіць базу камфортнай для адпачынку ў любую пару года.


Іншыя катэгорыі