Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанка
Музей Экспазіцыя музея размешчана ў адным з пакояў жылога дома, дзе прайшлі апошнія гады жыцця З.М. Тусналобавай-Марчанка – Ганаровага грамадзяніна горада Полацка, мужнай медыцынскай сястры, якая выратавала жыццё многім салдатам і афіцэрам Чырвонай Арміі у гады Вялікай Айчыннай вайны.